Беларуская біятланістка прамахнулася 8 разоў і забылася прабегчы штрафны круг

Беларуская біятланістка прамахнулася 8 разоў і забылася прабегчы штрафны круг

27 лютага на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах пад Мінскам прайшла змяшаная эстафета. Беларуска Ганна Сола на першым агнявым рубяжы адстралялася ідэальна, аднак на другім здарыўся жахлівы правал. Сола пры стральбе стоячы прамахнулася 8 разоў! Яна атрымала 5 штрафных кругоў, з якіх прабегла 4. З-за таго, што пра адзін штрафны круг Ганна забылася, беларуская зборная атрымала дзве хвіліны штрафу. Эстафету яна перадала Віктару Крыўко. У выніку зборная Беларусі заняла 13-е месца сярод 35 зборных. "Прессбол" адзначае, што каб не дзве хвіліны штрафу, якія зарабіла Ганна Сола, было б 8-е месца.

Эстафету выйграла Нарвегія, на другім месцы — Германія, на трэцім — Украіна.

Пасля гонкі Сола адмовілася размаўляць з журналістамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі