Беларуская чыгунка атрымала "Прэмію Байнэта"
У намінацыі "Падзея года"... за сістэму электроннай рэгістрацыі і продажу квіткоў на цягнікі.
Прэмію чыгунцы ўручылі ў чацвер у Малой зале Палаца Рэспублікі на канферэнцыі "Дзелавы інтэрнэт".
"Я вельмі здзіўлены гэтаму", — прызнаўся прадстаўнік Беларускай чыгункі, начальнік службы інфармацыйных тэхналогій Генадзь Глявіцкі.
Такое рашэнне прыняў арганізацыйны камітэт канферэнцыі пасля апытання спецыялістаў, журналістаў і экспертаў у сферы камунікацый.
Нагадаем, што карыстальнікі неаднаразова наракалі на працу рэсурса. Сайт Беларускай чыгункі працаваў нестабільна, а некаторы час увогуле не працаваў. Самі ж прадстаўнікі Беларускай чыгункі кажуць пра наведвальнасць у 90 тысяч за дзень.
Дарэчы, сёння прагучала, што сёлета праз інтэрнэт было прададзена 318 тысяч квіткоў на чыгунку, а летась іх было больш за 50 тысяч.
Фота — ria.ru