Беларуская чыгунка тэстуе сістэму набыцця квіткоў карткай у цягніках
Беларуская чыгунка тэстуе сістэму набыцця квіткоў карткай у цягніках. Адзначаецца, што гэты пілотны праект рэалізуецца сумесна з Беларусбанкам. Яго мэта — паляпшэнне абслугоўвання пасажыраў.
Прэс-служба Беларускай чыгункі інфармуе, што тэставанне адбываецца ў асобных цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і міжрэгіянальных ліній. Выкарыстоўваюцца пераносныя плацёжныя тэрміналы для разліку банкаўскімі карткамі.
У цягніках рэгіянальных ліній, якія курсіруюць па маршруце Асіповічы — Пухавічы, пасажыры могуць купіць квіток у касіра і заплаціць банкаўскай карткай. Такім жа чынам можна разлічыцца за гарбату, па пасцельную бялізну ў цягніку № 658/657 Брэст — Віцебск.
Адзначаеецца, што спецыялісты Беларускай чыгункі "правераць працу пераносных плацёжных тэрміналаў падчас руху цягніка, у тым ліку з улікам якасці сотавай сувязі на маршрутах руху цягнікоў". Калі эксперымент будзе паспяховым, а дадзеная паслуга карыстацца попытам, то плануецца разгледзець пытанне аб далейшым укараненні плацёжных тэрміналаў у цягніках Беларускай чыгункі.