Беларуская цяжкаатлетка заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету
Дзіна Сазанавец паказала трэці вынік па суме двухбор'я ў вагавай катэгорыі да 69 кг.
Беларуска падняла ў суме 259 кілаграмаў. У кітаянкі Сянь Янмей, якая заняла першае месца, 271 кг.
А вось бронзавая прызёрка Алімпіяды-2012 беларуска Марына Шкерманкова ў той жа вагавой катэгорыі выступіла няўдала — яна не зрабіла ніводнай заліковай спробы ў штуршку. А ў рыўку паказала толькі 6-ы вынік у сваёй групе.
Адзначым, што першынство свету праходзіць у польскім горадзе Уроцлаў.
Здымак з архіву. Фота — klichew.by