Беларуская футбалістка, якая гуляе ў Даніі, папрасіла не выклікаць яе ў зборную

Анастасія Пабягайла

Анастасія Пабягайла / instagram.com/pobi_04/

Беларуская футбалістка Анастасія Пабягайла, якая гуляе ў Даніі за "Фартуну", папрасіла не выклікаць яе ў зборную РБ. І яе не было ў складзе каманды, якая ў кастрычніку праводзіла матчы Лігі нацый. Вядома, што праблем са здароўем у спартсменкі не было. Галоўны трэнер зборнай Юрый Малееў, каментуючы сітуацыю, згадаў яе ліст кіраўніцтву федэрацыі. Нібыта Пабягайла спаслалася на занятасць у чэмпіянаце Даніі.

Аднак паводле інфармацыі "Трыбуны" просьба футбалісткі была звязаная не з фізічнай стомленасцю, а з маральным фонам у нацыянальнай камандзе. Галоўны трэнер часта крыкам выказвае прэтэнзіі падапечным у зборнай. Анастасія Пабягайла, чый характар таксама нельга назваць простым, не стала мірыцца з прэтэнзіямі Малеева. І гэта не першы такі канфлікт у зборнай, але ў большасці выпадкаў гісторыі заставаліся за зачыненымі дзвярыма.

Пасля атрымання ліста ніхто не спрабаваў выйсці на сувязь з футбалісткай, каб неяк уладзіць канфлікт — ні з трэнерскага штабу зборнай, ні з кіраўніцтва федэрацыі. Як вядома, старшынём камітэту па жаночым футболе АБФФ зʼяўляецца Уладзімір Базанаў, экс-кіраўнік федэрацыі.

Анастасіі Пабягайла 19 гадоў. Яна выступала за "Мінск", а з 2023 года гуляе ў Даніі. Пабягайла лічыцца найлепшай беларускай легіянеркай у Еўропе.

Беларуская футбалістка, якая гуляе ў Даніі, папрасіла не выклікаць яе ў зборную
instagram.com/pobi_04/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі