Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна нарэшце атрымала часовы ВНЖ ва Украіне
Пасведчанне Карыны Пацёмкінай / https://www.facebook.com/karynapatsiomkina
Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна нарэшце атрымала часовы від на жыхарства ва Украіне. Пра гэта яна напісала ў Facebook. З лета ёй пагражала дэпартацыя (у ліпені міграцыйная служба нават паставіла штамп аб выдварэнні з Украіны).
Пацёмкіна пасля падаўлення пратэстаў 2020-га ў Беларусі з'ехала ва Украіну, спынілася ў Бучы ў Кіеўскай вобласці. За дапамогу ўкраінцам мае падзяку ад мясцовых уладаў. Аднак у кастрычніку ёй не працягнулі часовы від на жыхарства. Цяпер жа праблема вырашана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.