Беларуская зборная па тэнісе згуляе з брытанкамі на Кубку федэрацыі
Вялікабрытанія — на першым месцы ў падгрупе В.
Вызначыўся сапернік жаночай зборнай Беларусі па плэй-оф Еўра-Афрыканскай групы І Кубка федэрацыі. Канкурэнцыю нашым суайчынніцам у барацьбе за пуцёўку ў Сусветную групу 2 складуць брытанкі. Матч адбудзецца 7 лютага (першая сустрэча — у 12.00 паводле мінскага часу), інфармуе Прессбол.
Зборная Вялікабрытаніі заняла першае месца ў падгрупе В. Яны пачалі турнір з пераканаўчай перамогі над камандай Ліхтэнштэйна (3:0), затым саступілі турчанкам, а ў заключным матчы перамаглі ўкраінак (3:0).
На гэтым турніры брытанкі выступаюць у складзе: Хітэр Уотсан (38 WTA), Джаана Конта (145), Анна Сміт (860, 96 парны), Джосэлін Рэй (96 парны).
Кубак федэрацыі праходзіць у Будапешце.