Беларускі акцёр зняўся ў фільме брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера

Кадр з фільма

Кадр з фільма / The Zone of Interest

Беларускі акцёр Андрэй Ісаеў зняўся драме "Зона інтарэсаў", якая атрымала чатыры ўзнагароды ў Канах. Пра гэта паведамляе тг-канал "Святы Белавуд".

Фільм брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера распавядае пра каменданта Асвенцыма Рудольфа Хёса. У фільме Ісаееў зняўся ў ролі садоўніка Бронека.

Сам акцёр з Брэста. Ён эмігрыраваў у Польшчу пасля 2020 года, дзе займаецца творчасцю: малюе і грае ў кіно.

Джонатан Глейзер — брытанскі рэжысёр і кліпмэйкер. Ён зняў чатыры поўнаметражныя фільмы і мноства кліпаў для Radiohead, Massive Attack, Jamiroquai, Blur, UNKLE.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі