Беларускі анлайн-рэферэндум: Ці будзеце вы галасаваць за Лукашэнку?

Беларускі анлайн-рэферэндум: Ці будзеце вы галасаваць за Лукашэнку?

У інтэрнэце з'явіўся сайт, прысвечаны "першаму беларускаму анлайн-рэферэндуму".

Ініцыятары не сумняюцца, што па выніках выбараў будзе абвешчаная перамога Аляксандра Лукашэнкі: "Незалежна ад прадстаўленых кандыдатаў на выбарах пераможа дзейны прэзідэнт — гэта аксіёма. І ніякія хітрыкі з боку апазіцыі, незалежных арганізацый, партый, спецслужбаў, якіх-небудзь іншых дзяржаў гэтаму не перашкодзяць. Нават людзі нашай краіны, якія будуць галасаваць за іншага кандыдата, даведаюцца з навін, што дзейны прэзідэнт перамог на выбарах, дзякуючы створанай сістэме кіравання ўнутры дзяржавы за гады яго кіравання".

Таму яны прапануюць адказаць толькі на адно пытанне: "На выбарах прэзідэнта РБ 2015 года вы будзеце галасаваць за Лукашэнку А.Р.?"

Ініцыятары апытанкі спадзяюцца атрымаць незалежны і не падтасаваны адказ.

Нагадаем, што 10 верасня ЦВК абвесціць імёны зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты на сёлетнія выбары. Паводле колькасці сапраўдных подпісаў у падпісных лістах, якія прызнаў ЦВК, выбарную гонку працягнуць чатыры кандыдаты: Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч, Таццяна Караткевіч.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі