Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны

Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны

Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны. Яны былі выраблены "Беларускім крызісным цэнтрам" у Львове. "Задаволеныя і натхнёныя ваяры ўжо адправіліся выконваць чарговыя баявыя заданні разам з абноўкамі", пішуць байцы ў Telegram.

Батальён "Волат" уваходзіць у склад палка імя Кастуся Каліноўскага. Ён названы ў гонар свайго загінулага камандзіра Паўла Суслава (пазыўны "Волат"). Цяпер батальёнам камандуе Ян Мельнікаў ("Беларус").

Нядаўна новыя шаўроны атрымалі навабранцы палка Каліноўскага (на старых згадваўся батальён, цяпер — полк).

Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны
Гэты і наступныя здымкі — @Bataljon_Volat
Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны
Беларускі батальён "Волат" атрымаў новыя шаўроны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі