Беларускі фонд культурнай салідарнасці хоча адхіліць БТ ад "Еўрабачання"

Беларускі фонд культурнай салідарнасці хоча адхіліць БТ ад "Еўрабачання"

Беларускі фонд культурнай салідарнасці (БФКС) пачаў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU). Таксама БФКС хоча пазбавіць БТ правоў на ўдзел і трансляцыю конкурсу “Еўрабачанне”. 

Адпаведны ліст накіраваны ў офіс Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў Жэневу.

У сваім пасце ў Фэйсбуку прадстаўнік фонду Сяргей Будкін патлумачыў, што яны не хочуць пазбавіць Беларусь "Еўрабачання". 

"Мы хочам дамагчыся таго, каб Белтэлерадыёкампанія не мела дачынення да ўсяго таго, што мае назву “еўрапейскі”, бо гэты будынак знаходзіцца не на тэрыторыі Еўропы. Ён на тэрыторыі Зла.

БТ на сёння — гэта не медыя, а інструмент палітычнага ціску і прапаганды, з дапамогай якога ў грамадстве распальваецца варажнеча. Яны звальняюць сваіх супрацоўнікаў проста за пост у сетках, разрываюць кантракты за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, як здарылася з пераможцамі нацыянальнага адбора да “Еўрабачання-2020” VAL.musicproject. А тых, хто яшчэ застаўся працаваць, трымаюць у страху", — піша Будкін.

Ён нагадвае, што кіраўнік БТ Іван Эйсмант ужо трапіў у "чорны спіс" ЕС, куды ўшеслю людзей, датычных да фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і адказных за неабгрунтаваныя рэпрэсіі. Між тым Эйсмант кіруе беларускай дэлегацыяй на Eurovision Song Contest. А на 15 сакавіка ў Ратэрдаме прызначаная сустрэча кіраўнікоў нацыянальных дэлегацыяў, куды, верагодна, паедзе і кіраўнік БТ. 

Мэта кампаніі фонду культурнай салідарнасці, як тлумачыць Будкін, — не дапусціць удзелу прадстаўнікоў БТ на сустрэчы ў Ратэрдаме. А ў ідэале — выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі