Беларускі футбаліст Няхайчык забіў прыгожы гол у чэмпіянаце Расіі (відэа)

Беларускі футбаліст Павел Няхайчык забіў прыгожы гол у чэмпіянаце Расіі ў другім дывізіёне. Адбылося гэта ў першым туры, у якім "Томь" (каманда, за якую выступае беларус) гуляла з "Спартаком-2". Няхайчык абыграў некалькі гульцоў і дакладна прабіў у браму. Лік стаў 2:0, а ў выніку "Томь" разграміла спартакаўцаў — 4:1.

Нагадаем, паўабаронца Павел Няхайчык — былы футбаліст БАТЭ. Ён з'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Днямі яму споўніцца 27 гадоў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі