Беларускі хакейны клуб "Юнацтва" выдалілі з Лігі чэмпіёнаў на сезон

Беларускі хакейны клуб "Юнацтва" выдалілі з Лігі чэмпіёнаў на сезон

Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго топ-спаборніцтва — хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Арганізатары мерапрыемства анулявалі права мінскага ХК "Юнацтва" на ўдзел у турніры.

Такое рашэнне ў Лізе патлумачылі клопатам пра бяспеку спартоўцаў і заўзятараў: "Адной з абавязковых умоў нашага агульнаеўрапейскага спаборніцтва з'яўляецца бяспечнае перамяшчэнне і знаходжанне ў краінах камандаў, заўзятараў, афіцыйных асоб, спонсараў, партнёраў і пастаўшчыкоў паслуг. На жаль, у цяперашні момант такія ўмовы не гарантаваныя ў дачыненні да паездак у Беларусь і з Беларусі".

Таксама арганізатары спаслаліся на апошнія падзеі ў Беларусі, у сувязі з якімі палёты ў краіну былі прыпыненыя прынамсі да канца кастрычніка (маецца на ўвазе канфлікт вакол пасадкі самалёта Ryanair у Мінску пад канвоем знішчальніка).

ХЛЧ — еўрапейскі аналаг Кантынентальнай хакейнай лігі для камандаў, якія ў ёй не гуляюць. Да арганізацыі турніру мае дачыненне ў тым ліку і IIHF. Яна кантралюе 12% яго акцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі