Беларускі мастак і пісьменнік Артур Клінаў прэзентуе ў Варшаве свой раман

24 кастрычніка ў Варшаве, у Цэнтры сучаснага мастацтва, што ва Ўяздоўскім замку, Артур Клінаў прэзентуе польскае выданне свайго раману “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца” у перакладзе Малгажаты Бухалік. Польскае выданне носіць назву "Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca". У суботу, 25 кастрычніка, Клінаў сустрэнецца з ахвотнымі ў варшаўскім клубе Pod Jaszczurami на Галоўным Рынку.

Артур Клінаў - архітэктар, мастак, дызайнер і пісьменнік. Аўтар шматлікіх мастацкіх выставаў у Беларусі і па-за межамі. Галоўны рэдактар контркультурнага часопісу “Партызан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі