Беларускі памежнік кідаў у Польшчу "невядомы прадмет"
У Польшчы заявілі, што беларускі памежнік кідаў у машыну польскага памежнага патруля "невядомы прадмет" і гэта трапіла на відэа. Сцвярджаецца, што падобныя правакацыі нярэдкія і яны не спыняюцца.
За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна патрапіць амаль 400 чалавек, 29 з іх затрыманыя (24 — грамадзяне Ірака, 3 — Сірыі, 2 — Лівана), іншых не прапусцілі і развярнулі назад. Затрыманыя тры чалавекі (грамадзяне Сірыі, Украіны і Германіі), якія дапамагалі мігрантам перайсці мяжу.
Некалькі дзён колькасць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу, няўхільна павялічвалася: 313 чалавек; 434; 529; 601.
У Польшчы, як і ў Бруселі, адказнасць за міграцыйны крызіс ускладаюць на афіцыйны Мінск. Рыхтуюцца новыя санкцыі.
Kolejna noc ciężkiej służby przed nami.Ostatnia znów pokazała, że trudno przewidzieć czego spodziewać się po białoruskich służbach. Wczoraj białoruski pogranicznik rzucał „czymś” w nasz pojazd obserwacyjny. To nie pierwszy tego typu incydent.#zgranicy pic.twitter.com/lr3RS4xWzb
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) October 2, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.