Беларускі памежнік парушыў мяжу з Літвой ужо на два метры

Літоўцы зафіксавалі, як беларус парушыў мяжу / vsat.lrv.lt
Літоўцы зафіксавалі, як беларус парушыў мяжу / vsat.lrv.lt

Літоўскія памежнікі паведамілі пра чарговае парушэнне мяжы беларускім памежнікам. Яно адбылося раніцай 18 красавіка ў Швянчонскім раёне. Літоўскі бок зафіксаваў на відэа, як два беларускія памежнікі наблізіліся да мяжы, пасля чаго адзін з іх зайшоў на тэрыторыю Літвы "прыкладна на два метры", а пасля вярнуўся. Праводзіцца расследаванне.

Папярэдняе здарэнне адбылося 12 красавіка ў тым жа раёне. Адзін з беларускіх памежнікаў "увайшоў на тэрыторыю Літвы на метр на вельмі кароткі час і, не спыняючыся, выйшаў з яе". Адбылося гэта ў светлы час сутак і памежнік бачыў, куды ішоў. Атрымліваецца, што дзяржаўная мяжа парушаецца наўмысна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі