Беларускі паўабаронца кіеўскага “Арсенала” трапіўся на допінгу

Беларускі паўабаронца кіеўскага “Арсенала” Аляксандр Данілаў трапіўся на допінгу, піша “Газета по-киевски”.
Футбаліст прымаў забаронены прэпарат падчас лячэння. У Данілава было ўшчамленне карашка шыйнага аддзела.

Каб паскорыць лячэнне, лекар "Арсенала" Леанід Міронаў увёў беларусу прэпарат дэксаметазон, які лічыцца допінгам.

Пры заборы допінг-спробы лекар не ўказаў у пратаколе, што Данілава лячылі забароненым прэпаратам.

За "недапушчальную халатнасць" Міронаў дыскваліфікаваны Федэрацыяй футбола Ўкраіны на дзевяць месяцаў. Данілаў адчапіўся заўвагай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі