Беларускі праігнаравалі конкурс прыгажосці "Міс Міншчына-2023"
Палац культуры ў Маладзечне / mlyn.by
25 лютага ў Палацы культуры Маладзечна мусіў адбыцца кастынг абласнога конкурсу прыгажосці "Міс Міншчына-2023". Але арганізатары былі вымушаныя перанесці яго на больш позні тэрмін. Прычынай стала малая яўка ўдзельніц, піша mlyn.by.
Дырэктарка Палаца культуры Таццяна Цагалка заяўляе, што анонсы з'явіліся ў СМІ і на сайце Палаца культуры задоўга да кастынгу. "Дзяўчаты тэлефанавалі, ўдакладнялі ўмовы, пакідалі заяўкі. Але выбраць канкурсантку для абласнога конкурсу прыгажосці "Міс Міншчына-2023" сёння мы б не змаглі. Занадта мала удзельніц прыйшоў на кастынг. Таму аднагалосным рашэннем журы перанеслі яго на больш позні тэрмін", — кажа Цагалка.
Па яе словах, арганізатары запытаюцца ў дзяўчат, якія пакідалі свае заяўкі, аб прычынах, па якіх яны не прыйшлі.
Дату новага кастынгу абяцаюць паведаміць дадаткова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.