Беларускі прайгралі аўстралійкам паўфінальны матч Кубка Федэрацыі

Беларускі прайгралі аўстралійкам паўфінальны матч Кубка Федэрацыі

Беларускія тэнісісткі прайгралі зборнай Аўстраліі паўфінальны матч Кубка Федэрацыі, які праходзіў у Брысбене.  У вырашальным парным паядынку Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка саступілі тандэму Эшлі Барці / Саманта Стосур — 5:7, 6:3, 2:6.

У першы дзень спаборніцтваў  Арына Сабаленка перамагла Саманту Стосур, а Вікторыя Азаранка прайграла Эшлі Барці ў адзіночных паядынках. Затым Барці абыграла Сабаленка, а Азаранка наадварот разграміла Стосур.

Парны паядынак мусіў вызначыць пераможцу. Нягледзячы на ўпартую барацьбу, беларускі не здолелі выйсці ў фінал Кубка Федэрацыі. У выпадку ўдачы выніковы матч мог прайсці ў Мінску ў лістападзе гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі