Беларускі трэнер Скрыпчанка звольніўся з "Урала" пасля скандальнага матчу

Беларускі трэнер Скрыпчанка звольніўся з "Урала" пасля скандальнага матчу

Беларускі футбольны трэнер Вадзім Скрыпчанка звольніўся з "Урала" з Екацярынбурга на ўласнае жаданне пасля скандальнага матчу. У нядзелю яго каманда прайграла на сваім полі з буйным лікам 1:4 "Цераку" з Грознага. Некаторыя эксперты заявілі пра дамоўны матч, паколькі гульцы "Урала" дзіўна сябе паводзілі ў другім тайме, прапускалі "дзіцячыя" галы. У генпракуратуру Расіі ўжо падалі заяву па гэтай гульні.

Вядома, што да пачатку паядынку каэфіцыенты ў букмекераў былі такімі: перамога "Урала" — 3,15, нічыя — 3,05, перамога "Церака" — 2,62. Пры ліку 1:0 на карысць гаспадароў поля ў першым тайме букмекеры прапаноўвалі на перамогу "Урала" — 2,5, а на "Церак" — 2,6. У перапынку матчу, пры ліку 1:1, каэфіцыент на перамогу "Урала" вырас да 17, а на перамогу "Церака" зваліўся да 1,42, на нічыю давалі 3,50.

Скрыпчанка з'явіўся ў трэнерскім штабе "Урала" летам 2015-га разам з Віктарам Ганчарэнкам, які стаў галоўным трэнерам. Але неўзабаве перад матчам з тым жа "Церакам" Ганчарэнка пайшоў у адстаўку. Паводле чутак, мусіў быць дамоўны матч, і беларускі спецыяліст выступіў супраць такіх планаў. Скрыпчанка застаўся ў камандзе і з часам стаў галоўным трэнерам. Летась пад яго кіраўніцтвам "Урал" заняў у расійскай прэм'ер-лізе 8-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі