Беларускім школьнікам павялічаць колькасць урокаў рускай і беларускай

Беларуская школа / 1prof.by
Беларуская школа / 1prof.by

У 2022/2023 навучальным годзе беларускіх школьнікаў чакае шэраг зменаў у навучальнай праграме.

Напрыклад, на паўгадзіны на тыдзень павялічыцца колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моваў у дзясятых і адзінаццатых класах. За навучальны год на іх цяпер адвядуць па 53 гадзіны замест 35.

Адначасова чыноўнікі змяншаюць колькасць гадзін на замежныя мовы, менавіта за кошт гэтага і ўдалося дадаць заняткаў па дзяржаўных.

Навучальныя праграмы па гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве дапоўнілі інфармацыяй аб папраўках у Канстытуцыю, афіцыйна прынятых на рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі