Беларускія алімпійцы прадаюць экіпіроўку на дабрачынным аўкцыёне
Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Аляксандра Герасіменя і Антон Кушнір выставілі на дабрачынны аўкцыён ay.by сваю алімпійскую экіпіроўку.
Біятланісткі прадаюць свае стартавыя нумары — у тым ліку тыя, у якіх выступалі на Алімпіядзе ў Сочы. Фрыстайліст Антон Кушнір выставіў на таргі свой парадны алімпійскі гарнітур, а Аляксандра Герасіменя — шапачку для плавання. Усяго прадаецца 29 лотаў.
Усё гэта для таго, каб дапамагчы дзецям: аўкцыён праводзіцца на карысць арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі". З 3 ліпеня, калі стартавалі таргі, сабрана ўжо 53 тысячы рублёў!
Паўдзельнічаць у дабрачынным аўкцыёне можна да 2-га жніўня.