Беларускія алімпійцы вернуцца дадому на самалёце Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка даручыў арганізаваць для іх годную сустрэчу ў Мінску.
Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў падчас рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам адміністрацыі прэзідэнта і Мінгарвыканкама, перадае interfax.by.
Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Сочы свой самалёт. Ён даставіць у Мінск спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў.
Ушанаванне алімпійцаў з удзелам кіраўніка краіны пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Тут таксама адбудзецца ўручэнне ім дзяржаўных узнагарод.
Таксама Лукашэнка даручыў падрыхтаваць беларускую сталіцу да сустрэчы алімпійцаў. Гэта датычыць, у тым ліку, і афармлення вуліц.