Беларускія чыноўнікі будуць узгадняць свае выступы ў прэсе
Беларускія чыноўнікі будуць узгадняць свае выступы ў прэсе. Гэта стала вядома пасля таго, як Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі да шэрагу законаў па пытаннях дзяржаўнай службы. Паводле іх, вольныя выказванні дзяржаўных служачых у прэсе забараняюцца. Мэтазгоднасць выступу будзе вызначацца кіраўніком дзяржаўнага органа, дзе працуе чыноўнік, ці той асобай, якую прызначыць начальнік.
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Андрэй Бастунец так пракаменціраваў «Еўрарадыё» новаўвядзенне:
«Гэты законапраект наўпрост парушае Канстытуцыю, у прыватнасці 34-ы артыкул, які кожнаму гарантуе свабоду выказванняў сваіх думак, сваіх перакананняў».
Паводле словаў Бастунца, у сярэдзіне 90-х ужо была падобная сітуацыя. Тады з такой ініцыятывай выступіў урад. Зараз жа забарона на кантакты з незалежнай прэсай будзе ўведзеная заканадаўча.