Беларускія дэпутаты абураны маршам "праклятых салдат" у Гайнаўцы

Беларускія дэпутаты абураны маршам "праклятых салдат" у Гайнаўцы

Беларускія дэпутаты абураны маршам "праклятых салдат" у Гайнаўцы. 23 лютага правыя правядуць традыцыйную вулічную акцыю ў гонар пасляваенных польскіх "лясных братоў". У пятніцу намеснік старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч агучыў сваю пазіцыю і пазіцыю іншых дэпутатаў. "Ад імя дэпутатаў парламента я хачу выказаць самае глыбокае абурэнне тым, што ў Гайнаўцы зноў заявілі пра намер правесці праварадыкальную акцыю",цытуе яго словы БЕЛТА.

Удзельнікі акцыі ў гонар "праклятых салдат" ушануюць памяць і Рамуальда Райса ("Бурага"), атрад якога ў 1946 годзе забіваў беларускіх сялян і паліў беларускія вёскі на Беласточчыне.

Гайдукевіча абурае, што такая акцыя праводзіцца ў Гайнаўцы ў год 75-годдзя Перамогі. Тым больш, што ў гэтым горадзе кампактна жывуць этнічныя беларусы. Акцыя польскіх правых там выклікае пратэсты.

"Дазвол такіх маршаў, асабліва ў краіне, якая сама вельмі моцна пацярпела ад фашызму, нацызму, нас, безумоўна, моцна абурае,кажа Гайдукевіч. — Там [у Польшчы] жывуць нашы этнічныя беларусы, і мы будзем іх абараняць. Задача любой дзяржавы — абараняць сваіх грамадзян, дзе б яны ні жылі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі