Беларускія дэсантнікі паляцелі ў Краснадарскі край Расіі

Вайсковы кантынгент беларускіх сілаў спецыяльных аперацый прыме ўдзел у батальённым тактычным вучэнні паветрана-дэсантных войск Узброеных Сіл Расіі. Яно пройдзе 2-5 верасня на палігоне каля Наварасійска.

Як паведамляе БЕЛТА, брэсцкім дэсантнікам сумесна з расійскімі калегамі давядзецца адпрацаваць пытанні падрыхтоўкі абароны і вядзення абарончага боя ў розных умовах на незнаёмай мясцовасці. Таксама адбудзецца дэсантаванне з самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі і арганізацыя ўзаемадзеяння з франтавой авіяцыяй.

Падчас вучэнняў будуць выкарыстаныя новыя спосабы кіравання войскамі з выкарыстаннем комлекса АСУ "Андрамеда-Д".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі