Беларускія дэсантнікі высадзіліся на льдзіну ў Паўночным Ледавітым акіяне

7 красавіка адбылося паспяховае дэсантаванне вайскоўцаў на льдзіну, якая дрэйфуе ў Паўночным Ледавітым акіяне. Як інфармуе РІА "Новости", у аперацыі ўдзельнічалі дэсантнікі Іванаўскага і Пскоўскага злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Масавае дэсантаванне яны правялі сумесна з падраздзяленнямі Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання дзяржаў — сябраў АДКБ. А значыць, і з беларусамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларускія вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, прайшлі падрыхтоўку на базе 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў Пскове. На льдзіну высадзіліся 85 расіян, 13 беларусаў і 2 таджыкі. Дагэтуль беларускія вайскоўцы ў падобных аперацыях не ўдзельнічалі.

Адзначаецца, што вайскоўцы дэсантаваліся ва ўмовах вельмі нізкіх тэмператур, разам з грузавымі кантэйнерамі вагой ад 30 да 50 кг, у якіх знаходзілася ўсё неабходнае для забеспячэння жыццядзейнасці ў арктычных умовах. Яны будуюць на льдзіне лагер.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі