Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі Рады БНР

Выведнікі 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты

Выведнікі 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты / t.me/beldesant/

Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі "За баявыя заслугі" Рады БНР. Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі. Паводле яго слоў, медалі атрымалі найлепшыя байцы беларускага падраздзялення — 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты (уваходзіць у склад 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны). Раней Рада БНР паведаміла, што іх 6 чалавек.

"На ўрачыстым мерапрыемстве змаглі асабіста прысутнічаць менш за палову нашых ваяроў, бо вайна не ідзе па раскладзе, — пішуць добраахвотнікі. — Хтосьці проста зараз удзельнічае ў баявых аперацыях, частка нашых пабрацімаў, нажаль, знаходзіцца ў шпіталях".

Валерый Сахашчык — былы камандзір брэсцкай 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, у апошнія гады займаўся бізнесам у Польшчы. Пасля пачатку паўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны ён заклікаў беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у вайне на баку РФ. Летась увайшоў у склад Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай, як прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Беларуская рота ваюе супраць расійскіх акупантаў пад Мар'інкай на Данбасе. Пра існаванне гэтага падраздзялення стала вядома ў чэрвені 2023-га. Сахашчык "выконваў баявыя задачы разам са сваім падраздзяленнем і рызыкаваў жыццём".

Рада БНР на Дзень беларускай вайсковай славы ўзнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў з розных падраздзяленняў "за асабістую адвагу ў баях супраць расійскіх захопнікаў ва Украіне". 

Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі Рады БНР
Валерый Сахашчык / t.me/beldesant/
Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі Рады БНР
Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі Рады БНР
t.me/radabnr/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі