Беларускія фехтавальшчыкі атрымалі амерыканскія візы і паедуць у ЗША

Нацыянальная зборная Беларусі па фехтаванні нарэшце атрымала амерыканскія візы для выезду на спаборніцтвы ў Лас-Вегас (ЗША). Пра гэта паведамляе беларускі партал ТUT.BY.
Нагадаем, што 4 чэрвеня без тлумачэнняў амбасадай ЗША ў Маскве было адмоўлена ў выдачы візаў нашым спартсменам. У СМІ была інфармацыя, што прычынай адмовы стала іранская віза ў пашпарце аднаго з нашых фехтавальшчыкаў.

Няўдзел нашых спартсменаў у этапе Кубку свету мог закрыць ім шлях на Алімпіяду ў Пекін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі