Беларускія футбольныя фаны абвясцілі байкот гульням любімых каманд
З-за неадэкватных дзеянняў міліцыі.
Фанаты футбольных клубаў “Нафтан”, “Белшына” і “Віцебск” байкатуюць хатнія матчы клубаў, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Belultras.by у сваім Твітэры. Паводле інфармацыі сайта футбольных заўзятараў, да акцыі можа далучыцца і фан-група мінскага “Дынама”.
Байкатуючы гульні любімых каманд, заўзятары пратэстуюць супраць неадэкватных дзеянняў міліцыі падчас футбольных матчаў.
3 траўня падчас матчу клубаў першай лігі “Баранавічы” — “Дняпро” адбылася сутычка фанатаў з АМАПам. Міліцыянты паклалі заўзятараў на зямлю і збілі іх. Пасля міліцэйскай праверкі дзеянні праваахоўнікаў прызналі законнымі.
Тым часам чэмпіянат Беларусі па футболе ўсталёўвае антырэкорды наведвальнасці. 13-ты тур першынства агулам наведала ўсяго 1120 гледачоў.
Фота з архіву