Беларускія гандбалісты заваявалі пуцёўку на чэмпіянат Еўропы (відэа)

Беларусаў для заваявання пуцёўкі на кантынентальны турнір у Даніі задавольвала нічыя (першую пуцёўку датэрмінова атрымалі ісландцы), славенцам патрэбна была толькі перамога. Доўгі час гульня ішла мяч у мяч і толькі на фінішы зборная Беларусі вырвала перамогу.

Сапраўдным героем матча стаў Барыс Пухоўскі, на рахунку якога 10 галоў. Пасля траўмы выйшаў на пляцоўку лідар зборнай Сяргей Рутэнка, у яго 5 галоў. Выдатна гулялі нашыя брамнікі Казімір Катлінскі і Віталь Чарапенька.


Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў пачатку 2014 года.

Фота — sport-tv.si

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі