Беларускі гандбаліст стаў чэмпіёнам Іспаніі

Гандбольны клуб "Барселона" ў чэмпіянаце Іспаніі разграміў "Самору" з лікам 45:19 і за пяць тураў да фінішу выйграў званне чэмпіёна. Як піша "Прессбол", гэта ўжо 22-і чэмпіёнскі тытул "Барселоны".

Нагадаем, што ў гэтым каталонскім клубе гуляе наш суайчыннік Сяргей Рутэнка. Для беларуса гэтая перамога прынесла восьмы тытул чэмпіёна Іспаніі, прычым пяць з іх ён заваяваў акурат у шэрагах "Барселоны".

Да гэтага Рутэнка тройчы выйграваў золата ў шэрагах "Сьюдад-Рэала". Таксама беларускі гандбаліст чатыры разы выйграваў чэмпіянаты Славеніі ў шэрагах клуба "Цэле".

Фота — barcamania.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі