Беларускія карыстальнікі інтэрнэта сталі больш зарабляць

Амаль 60% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі мае заробак ніжэйшы за 250 долараў.

Па дадзеных кампаніі Gemius, у жніўні 2013 года каля 40% карыстальнікаў інтэрнэта маюць заробак вышэйшы за 250 долараў. Але ў 2012 годзе такіх людзей было яшчэ меней — толькі 31%. Таму можна казаць, што людзі сталі больш забяспечанымі, але не так, як чакалі маркетолагі, піша infopolicy.



Колькасць людзей, якія зарабляюць больш за 600 долараў, не дацягвае да 11%, а гэта, між іншым, сярэдні заробак па краіне!



Калі ўлічыць, што беларуская інтэрнэт-аўдыторыя — гэта амаль 5 мільёнаў чалавек, а большасць з іх — спецыялісты, топы, высокакваліфікаваныя рабочыя, то разыходжанне вельмі дзіўнае.

Вось як пракаментаваў Еўрарадыё гэтую сітуацыю кіраўнік Gemius Беларусь Міхаіл Дарашэвіч:



"Сярэдні і медыяльны заробак — гэта дзве вялікія розніцы. Калі ў некага вельмі высокі заробак, а ў кагосьці вельмі нізкі, то сярэдні будзе сярэднім. А вось той заробак, які ў большасці людзей, вось гэта медыяльны. Іншая рэч важная — Нацстат хіба дае "брута-заробак", той, які разам з падаткамі. А тое, што людзі атрымоўваць на рукі, будзе значна ніжэй".


Найчасцей адмаўляюцца адказваць на пытанне пра заробак кіраўнікі і топы — 18,44%, яшчэ часцей безпрацоўныя (23,83%).

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі