Беларускія навукоўцы пахваліліся новым сродкам ад бадуна

Ці будзе прасцей на раніцу — пакуль пытанне

Ці будзе прасцей на раніцу — пакуль пытанне / unsplash.com

У Беларусі навукоўцы распрацавалі новы сродак ад пахмельнага сіндрому. Прэпарат заснаваны на вітамінах і антыаксідантах.

Біялагічна актыўная дабаўка да ежы распрацавана спецыялістамі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі. У яе склад уключаны бурштынавая кіслата, кафеін і вітамінна-мінеральны прэмікс (вітаміны групы В, А і С, цынк, магній і жалеза).

— Наш прадукт можа выкарыстоўвацца не толькі ад бадуна, — расказвае начальніца навукова-вытворчага ўчастка аддзела даклінічных і эксперыментальных даследаванняў Вольга Гарчакова. Бурштынавая кіслата ўзмацняе метабалізм і выводзіць таксіны з арганізма, таму яе можна прымаць пры харчовым атручванні, рэспіраторных і іншых інфекцыях. Сродак дапаможа зняць інтаксікацыйны сіндром і паскорыць акрыянне. Акрамя таго, дадатак можа спатрэбіцца і здароваму чалавеку, напрыклад, пры заняпадзе сіл: ён ўзбадзёрыць і дапаможа ачуцца. Але трэба мець на ўвазе, што сродак мае танізавальныя ўласцівасці і ўжываць яго лепш у першай палове дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі