Беларускія назіральнікі паедуць на прэзідэнцкія выбары ва Украіну
Яны прымуць удзел у маніторынгу датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у суседняй краіне.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал АНТ.
Нагадаем, што Вярхоўная Рада Украіны прызначыла датэрміновыя выбары на 25 мая 2014 года. Як гаворыцца ў пастанове парламента, гэта робіцца таму, што прэзідэнт Віктар Януковіч "самаўхіліўся ад выканання канстытуцыйных паўнамоцтваў".
Акрамя таго, было вырашана для эканоміі сродкаў правесці ў гэты ж дзень выбары мэра Кіева і дэпутатаў гарсавета ўкраінскай сталіцы.
Фота — lenta.ua.net