Беларускія памежнікі абураюцца, што на мяжы з Украінай вісіць БЧБ-сцяг

Бел-чырвона-белы сцяг на мяжы Беларусі і Украіны

Бел-чырвона-белы сцяг на мяжы Беларусі і Украіны / sb.by

Беларускія памежнікі абураюцца, што на мяжы з Украінай вісіць бел-чырвона-белы сцяг. У sb.by з'явіўся рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы. БЧБ-сцяг вывешаны ў пункце пропуску "Выступовічы" (з беларускага боку — "Новая Рудня").

Таксама памежнікаў РБ раздражняюць працы з украінскага боку па ўмацаванні аховы мяжы, ўсталяваныя міны, "барыкады", "спецыфічная экіпіроўка" ўкраінскіх байцоў. Яны па-ранейшаму скардзяцца на "непрыстойныя жэсты", "псаванне памежных знакаў і іншай інфраструктуры", нават на крадзяжы (але не ўдакладняюць, што было скрадзена), на спробы залёту беспілотнікаў.

На фотаздымках можна пабачыць абсталяванныя беларускімі памежнікамі бетонныя агнявыя кропкі, акопы. Адзначаецца, што будуюцца схованкі ад беспілотнікаў.

Бел-чырвона-белыя сцягі пачалі вывешвацца ўкраінцамі на мяжы з Беларуссю яшчэ летась. З украінскага боку мяжы гучаў зварот да беларусаў камандзіра палка Каліноўскага Дзяніса Прохарава ("Кіта"), кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай. У адказ беларускія памежнікі актывізавалі свае "інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі".

Беларускія памежнікі абураюцца, што на мяжы з Украінай вісіць БЧБ-сцяг
Беларускія памежнікі абураюцца, што на мяжы з Украінай вісіць БЧБ-сцяг
Беларускія памежнікі абураюцца, што на мяжы з Украінай вісіць БЧБ-сцяг
Беларускія памежнікі абураюцца, што на мяжы з Украінай вісіць БЧБ-сцяг

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі