Беларускія памежнікі абвінавацілі ўкраінцаў у правакацыі

Нібыта тут заснята правакацыя ўкраінцаў на беларускай мяжы / скрыншот
Нібыта тут заснята правакацыя ўкраінцаў на беларускай мяжы / скрыншот

Дзяржпагранкамітэт Беларусі абвінавачвае ўкраінскіх вайскоўцаў у правакацыі на мяжы з Беларуссю. Нібыта 19 лістапада каля 16:00 на чыгуначным пункце пропуску "Славечна" (з украінскага боку гэта "Выступовічы") узброены чалавек незаконна перасёк мяжу і зайшоў на тэрыторыю Беларусі.

Мяжа ў гэтым месцы праходзіць па цэнтры чыгуначнага моста. "Знаходзячыся на беларускай тэрыторыі, украінскі вайсковец ажыццяўляў фота- і відэаздымку мясцовасці, а таксама шукаў ці ўсталёўваў нешта ў снезе", — паведамляе ДПК РБ. Ведамства пачало праверку.

Між тым, відэа, паказанае беларускімі памежнікамі ў якасці "доказу", не змяшчае моманту пераходу "украінцам" мяжы. Таксама яно не дазваляе ідэнтыфікаваць знятага чалавека не толькі як грамадзяніна Украіны, але і як вайскоўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі