Беларускія памежнікі не прапусцілі ў Еўрасаюз двух п'яных кіроўцаў
П'яных кіроўцаў не прапусцілі беларускія памежнікі праз мяжу ў Літву і Латвію, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
9 снежня ва "Урбанах" полацкія памежнікі спынілі нецвярозага кіроўцу фуры. 43-гадовы грамадзянін Украіны ехаў транзітам праз Беларусь у Латвію. Праверка паказала ў яго 2,81 праміле алкаголю.
У 2 гадзіны ночы 10 снежня ў пункце пропуску "Лоша" нецвярозы кіроўца трапіўся ўжо смаргонскім памежнікам. Гэта быў 34-гадовы кіроўца "Мерсэдэса". Дарэчы, яго 54-гадовы пасажыр адрэагаваў на дзеянні памежнікаў нецэнзурнымі выразамі і некарэктнымі паводзінамі, адзначае прэс-служба.
Абодвух перадалі міліцыі. Агляда паказаў у кіроўцы 1,8 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Яго спадарожніка прыцягнулі да адказнасці за дробнае хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.