Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек. Гэта — Ягор Багдзевіч, Павел Бялянаў, Міхаіл Заранкоў, Сяргей Індзюкоў, Яўген Мерунко, Максім Плятнёў і Андрэй Шульгат. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Бялянаў узяты пад варту, яго абвінавачваюць у "абразе [Аляксандра] Лукашэнкі". Багдзевіч і Мерунко па тым жа артыкуле асуджаны на 2 гады "хіміі" кожны, а Індзюкоў — на 2 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму (яго таксама прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" і "незаконных дзеяннях ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных"). Шульгат узяты пад варту па "справе Зельцэра" ("абраза прадстаўніка ўлады" і "распальванне варажнечы"). Плятнёў узяты пад варту за пратэсныя надпісы. Заранкоў асуджаны на 2 гады "хіміі" за "абразу прадстаўніка ўлады".

У Беларусі на сённяшні дзень 1239 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі