Чарговы прысуд за "абразу Лукашэнкі": 2,5 года калоніі агульнага рэжыму
Чарговы прысуд за "абразу Лукашэнкі". На гэты раз суд прайшоў у Гомелі. Суддзя Яўген Шаршнёў праводзіў яго ў закрытым рэжыме. Як паведамляюць праваабаронцы, 49-гадовы Сяргей Індзюкоў асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яго таксама прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" і "незаконных дзеяннях ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных". Шаршнёва аштрафавалі на 1920 рублёў.
Каго менавіта мужчына абразіў (акрамя Аляксандра Лукашэнкі) і чые даныя распаўсюдзіў, невядома.
На пачатак 2022 года праваабаронцы падлічылі, што за "абразу Лукашэнкі" пасля 9 жніўня 2020-га асудзілі 119 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.