Беларускія тэнісісткі выйшлі ў Сусветную групу Кубка федэрацыі
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе перамагла расійскіх спартовак і выйшла ў Сусветную групу Кубка федэрацыі.
Гэта адбылося пасля таго, як Аляксандра Сасновіч 17 красавіка перамагла Маргарыту Гаспаран у чацвёртым паядынку матчу Кубка федэрацыі — 4:6, 6:1, 7:5.
Такім чынам лік у турніры паміж камандамі стаў 3:1 на карысць беларускай каманды. Нагадаем, што перад гэтым у нядзелю Вікторыя Азаранка выйграла ў Дар'і Касаткінай. У выніку зборная Беларусі ўпершыню з 1994 года вярнулася ў Сусветную групу Кубка федэрацыі.