Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы

Беларускі вайсковец у бліндажы

Беларускі вайсковец у бліндажы / t.me/zapadny_rubesz/

Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы і абсталёўваць іх для пражывання. Займаюцца гэтым "у рамках палявых выхадаў" падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання. Верагодна, каля мяжы з Літвой.

Падобныя бліндажы выкарыстоўваюць на фронце ўкраінскія і расійскія вайскоўцы. Беларускія прапагандысты падкрэсліваюць, што беларускае войска вывучае вопыт вайны ва Украіне. А ён нібыта даказвае, што "дадзеныя збудаванні забяспечваюць вайскоўцам камфортныя і бяспечныя ўмовы пражывання ў раёнах выканання баявых задач".

2 красавіка ў Гродне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны. Гэтыя яго словы трапілі ў сусветныя СМІ.

Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы
Беларускія вайскоўцы вучацца будаваць бліндажы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі