Беларускія ветэраны-афганцы ўзнагародзілі Кадырава медалём "За заслугі"
Узнагароду перадавалі не асабіста Кадыраву, а праз старшыню парламента Чачні.
Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане ўзнагародзіў кіраўніка Чачні, Героя Расіі Рамзана Кадырава медалём "За заслугі" I-й ступені, паведамляе сайт vestikavkaza.ru.
Узнагароду ўручаў Андрэй Гулякевіч — прадстаўнік старшыні Савета мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Памяць" Уладзіміра Шокава. Ад імя кіраўніка Чачні яе прыняў старшыня парламента Дукуваха Абдурахманаў.
Ён падзякаваў беларускім гасцям за медаль і адзначыў, што Рамзан Кадыраў заслужыў яе, як ніхто іншы. Ён нагадаў, што мае ўзнагароды не толькі ў галіне абароны Айчыны, але і ў сферах культуры, навукі, журналістыкі, абароны правоў чалавека. Беларускі медаль, па словах Абдурахманава, зойме сваё годнае месца ў калекцыі заслужаных узнагарод.
Фота — ria.ru