Беларуску не пусцілі ва Украіну. Нагода, якую пазначылі памежнікі, вас здзівіць

Памежнік вырашыў, што ў Ганны недастаткова грошай, каб уехаць ва Украіну
Памежнік вырашыў, што ў Ганны недастаткова грошай, каб уехаць ва Украіну

Беларуску пасярод ночы высадзілі з цягніка на ўкраінскай мяжы, давялі да прыпадку і адправілі пешшу ў Польшчу. Расказваем яшчэ адну гісторыю пра тое, як Лукашэнка дазваляе расійскім войскам гаспадарыць у Беларусі, а пакутуюць ад гэтага звычайныя беларусы, у якіх украінцы бачаць памагатых агрэсара і персон нон грата.

 

Нібыта не хапіла грошай на жыццё

Ганна, грамадзянка Беларусі, разам з мужам-украінцам едзе ва Украіну цягніком з Польшчы. Уначы, пры праверцы дакументаў на пункце пропуску "Масціска", украінскія памежнікі звяртаюць увагу на дзяўчыну з беларускім пашпартам. Ганна мае ўкраінскі від на жыхарства. Але яе ўсё роўна высаджваюць з цягніка разам з мужам.

Вось як Ганна апісвае размову, якая праз колькі часу адбылася ў яе з інспектарам Ігарам Касцецкім:

Белоруску не пустили в Украину. Повод, который указали пограничники, вас удивит

— У пакоі ён [Касцецкі] спытаў у мяне адрас, дзе я жыву ў Кіеве, — расказвае беларуска. — Навошта я еду ва Украіну? Ці ёсць у майго мужа нерухомасць? Колькі ў мяне ёсць грошай (я адказала, што 1000 грыўняў наяўнымі і $3000 на картцы). Удакладніў пра маму (яна замужам за ўкраінцам восем гадоў, жыве ў Кіеве). Ці была я ў Крыме (не). Зайшла жанчына-памежніца, якая мяне вяла, і пачала гаварыць [інспектару]: "Што ты робіш, ты бачыш, у яе ўсё ў парадку, муж побач едзе, дакументы з ваенкамата ў парадку". Ён ёй адказаў "Гэта не мае значэння" і сказаў выйсці.

Далей, па словах дзяўчыны, памежнік уключыў камеру і назваў прычыну адмовы ва ўездзе ва Украіну: "недастаткова сродкаў для пражывання ў краіне". Ад перажыванняў у Ганны здарыўся эпілептычны прыпадак. Тут падняўся перапалох, у часе якога майстар-сяржант (старшы прапаршчык) Касцецкі "пачаў у грубай форме гаварыць Гошу (мужу) падпісаць за мяне дакумент, або ён пакліча панятых, што "мы адмовіліся яго падпісваць".

У выніку пасажыраў з валізамі на памежным "бобіку" адвозяць далей ад памежнага пераходу і адпраўляюць у свабоднае плаванне ў бок польскай мяжы. У Польшчу Ганну з мужам пусцілі.

Белоруску не пустили в Украину. Повод, который указали пограничники, вас удивит
Тое самае рашэнне ўкраінскай памежнай службы / instagram.com/ankamaa

Памежнік дакапаўся на роўным месцы

Па законе ўкраінскі памежнік мог запатрабаваць прад'явіць суму, неабходную пры ўездзе. Фармальна, каб уехаць ва Украіну, іншаземцам і асобам без украінскага грамадзянства трэба пацвердзіць наяўнасць дастатковага фінансавага забеспячэння.

У кашальку таго, хто ўязджае, павінна быць сума, у 20 разоў большая за пражытковы мінімум, устаноўлены ва Украіне на дзень уезду. Гэта ў тым выпадку, калі адзін чалавек едзе ва Украіну на месяц.

Калі вы хочаце прабыць ва Украіне менш або больш за адзін месяц, то ў гэтым выпадку парог сумы, з якой вам (тэарэтычна) будзе дазволены ўезд ва Украіну, разлічваецца па спецыяльнай формуле.

Па словах Ганны, пры сабе ў яе была тысяча грыўняў наяўнымі і тры тысячы долараў на картцы. Разам гэта амаль 112 000 грыўняў. Па якой формуле ні лічы, гэтай сумы хопіць, каб пацвердзіць плацежаздольнасць. Але памежнік не стаў правяраць інтэрнэт-банкінг дзяўчыны і займацца простай арыфметыкай. Ці меў ён рацыю?

Белоруску не пустили в Украину. Повод, который указали пограничники, вас удивит
Ганна прашарсціла гугл і высветліла, што яе крыўдзіцель — рэкардсмен па ўжыванні піва на хуткасць / instagram.com/ankamaa

— Фармальна ўкраінская пастанова прадугледжвае, што павінна быць выпіска з банка, — расказвае Еўрарадыё Уладзімір Яворскі, юрыст кіеўскага "Цэнтра грамадзянскіх свабод". — Альбо памежнік візуальна аглядае картку і вырашае, ёсць там грошы ці не. Проста паказаць наяўнасць грошай у інтэрнэт-банкінгу нельга. Такога спосабу пацвярджэння ў пастанове Кабміна не прадугледжана.

Фармальна кажучы, ён мае рацыю, у яго няма пацвярджэння, таму што картка, якую прад'яўляюць, можа быць пустая. Хоць зразумела, што ўсё гэта састарэла і ва ўсіх іншых выпадках яны, у прынцыпе, такое б прымалі. Проста знайшлі зачэпку, каб не ўпусціць.

Белоруску не пустили в Украину. Повод, который указали пограничники, вас удивит
Юрыст Уладзімір Яворскі / zmina.info

Ну няхай грошы, але ж у Ганны ёсць украінскі від на жыхарства!

— Ёсць два віды на жыхарства ва Украіне — пастаянны і часовы, — тлумачыць Уладзімір. — Пастаянны выдаюць, калі чалавек атрымаў дазвол на іміграцыю. Яго выдаюць на некалькі гадоў. Часовы выдаюць кожны год, яго трэба атрымліваць нанова. Хутчэй за ўсё, у Ганны быў часовы від на жыхарства. Таму што пастанова не распаўсюджваецца на тых, у каго ёсць пастаянны ВНЖ. З пастаянным відам на жыхарства вы можаце ўязджаць ва Украіну наогул без грошай. Калі вы едзеце па законе аб уцякацтве, то вам таксама не абавязкова мець пры сабе грошы.

 

Рашэнне прымаецца па палітычных матывах

Белоруску не пустили в Украину. Повод, который указали пограничники, вас удивит
Украінскі памежнік / tsn.ua

Ці ёсць які-небудзь рабочы спосаб беларусу трапіць ва Украіну і не быць знятым з цягніка ўначы?

— Лепш мець нармальнае запрашэнне з Украіны. Гэта на сённяшні дзень самы надзейны і, я думаю, адзіны сродак, — каментуе Еўрарадыё сітуацыю адвакат Алесь Міхалевіч. — У іх [украінскіх памежнікаў] негалосны, неправавы загад упускаць беларусаў і расіян толькі з дазволу кіраўніка Памежнай службы Украіны. Па ўсіх астатніх яны проста выпісваюць адмовы ва ўездзе з абсалютна розных прычын.

Усё гэта можна абскардзіць, але ў даваенныя часы адміністрацыйны суд па такой справе доўжыўся ва Украіне ад дзевяці месяцаў. Гэта значыць, што калі зараз пачаць усё гэта абскарджваць, то праз паўтара года будзе рашэнне, што такі і такі памежнік кагосьці няправільна не пусціў. То-бок гэта не мае вялікага сэнсу, а рашэнне і так прымаецца палітычна на падставе пашпарта, — рэзюмуе адвакат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі