Беларускую бягуху — чэмпіёнку свету падазраюць у выкарыстанні допінгу

Беларускую бягуху — чэмпіёнку свету падазраюць у выкарыстанні допінгу

Беларуская бягуха Марына Арзамасава часова адхіленая ад спаборніцтваў. Спартоўку падазраюць у парушэнні антыдопінгавых правілаў. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на прэс-службу антыкарупцыйнага лёгкаатлетычнага органа Athletics Integrity Unit (AIU).

31-гадовую беларуску падазраюць у выкарыстанні забароненага рэчыва.

У 2015 годзе Арзамасава заваявала тытул чэмпіёнкі свету ў бегу на 800 метраў. Таксама яна была чэмпіёнкай Еўропы 2014 года ў аналагічнай дысцыпліне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі