Беларускую чорную камедыю “Spice Boyz” прэзентуюць на замежных кінафестывалях

Беларускую чорную камедыю “Spice Boyz” прэзентуюць на замежных кінафестывалях

Беларускі фільм пра падлеткаў і спайсы, заснаваны на рэальных падзеях, пакажуць на фестывалях у Расіі, Нямеччыне і Нарвегіі. Прэм'ера чорнай камедыі "Spice Boyz" Уладзіміра Зінкевіча адбудзецца ў рамках 45-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю ў праграме "Фільмы, якіх тут не было", паведамляе ТГ-канал  пра беларускае кіно "Священный белавуд".

Стужка заснаваная на падзеях шасцігадовай даўніны. Тады спайсы набылі ў Беларусі жахлівую папулярнасць. Але адразу стала зразумелай іх небяспека. Пад уздзеяннем хімічных сумесяў людзі нават выкідаліся з вокнаў. 

Карціна здымалася на прыватныя грошы. У шырокі пракат яе плануецца выпусціць 22 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі