Беларускую цяжкаатлетку дыскваліфікавалі на два гады

Беларускую цяжкаатлетку дыскваліфікавалі на два гады

Беларускую цяжкаатлетку Юлію Ясько дыскваліфікавалі на два гады. У допінг-пробе спартсменкі выявілі забароненае рэчыва — карбоксі-тэтрагідраканабінол. Дыскваліфікацыя скончыцца 23 жніўня 2023 года, паведамляе nada.by.

Усе вынікі Ясько 22-27 лютага 2021 года ануляваныя. Яна ў гэты перыяд удзельнічала ў Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы, у вагавой катэгорыі да 45 кг заняла другое месца.

Юлія Ясько 1999 года нараджэння, яна з Гродна, вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі