Беларусу прысудзілі 3 месяцы, але да суда ён правёў пад вартай 5 месяцаў

Суд у Лунінцы / spring96.org
Суд у Лунінцы / spring96.org

Не зусім звычайны прысуд вынесены ў Лунінецкім раённым судзе 60-гадоваму Сяргею Глівенку, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Мужчыну вінавацілі ў абразе лётчыкаў, загінулых у Баранавічах (арт. 369 КК). Следства заявіла, быццам у Фэйсбуку ў групе "АТН: Навіны Беларусі і свету" пад відэазапісам сюжэту "У Беларусі развіталіся з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Панарама" Глівенка размясціў допіс цынічнага характару.

Перад пачаткам суда пенсіянер заявіў, што не будзе даваць паказанняў. Мужчына кажа, што быў у Маскве, а не ў Беларусі, таму беларускае заканадаўства не парушаў. "Сваёй віны не прызнаю. Мая віна нічым не даказаная, паколькі пад фотаздымам загінулых у Баранавічах лётчыкаў, было напісана “Царства ім Нябеснае!" — сказаў ён суду.

Тым не менш Глівенку прысудзілі тры месяцы арышту.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда, бо яшчэ да самога суда мужчын правёў пад вартай пяць месяцаў. Як адзначаюць праваабаронцы, кампенсацыя за два "лішнія" месяцы пад следствам у заканадаўстве не прадугледжаная.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі