Беларусу, які хацеў падарваць расійскага вайскоўца ў Крыме, прысудзілі 14 гадоў

Вячаслаў Піскуноў

Вячаслаў Піскуноў / калаж "Нашай Нівы"

На мінулым тыдні Джанкойскі раённы суд акупаванага Крыма прысудзіў грамадзяніну Украіны і Беларусі Вячаславу Піскунову 14 гадоў калоніі строгага рэжыму і вялікі штраф — больш за 6000 долараў. Мужчыну абвінавацілі ў няўдалай спробе падарваць расійскага вайскоўца ва ўласным аўтамабілі.

Пра затрыманне Піскунова стала вядома ў кастрычніку 2023-га.

61-гадовага мужчыну затрымалі ў Севастопалі. Як піша "Коммерсант", яго падазравалі ў арганізацыі замаху на тэхніка групы рэгламенту і рамонту тэхнічна-эксплуатацыйнай вайсковай часткі ВКС у Джанкоі. Паведамляецца, быццам на допыце Піскуноў прызнаўся, што яго завербавалі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ). Ён нібыта сабраў выбуховае прыстасаванне магутнасцю да 0,5 кг трацілу і паставіў яго пад Chevrolet Aveo вайскоўца. Выбух адбыўся, калі ў машыне нікога не было. У доме непадалёк на першым паверсе ад выбуху выбіла шыбы.

Расійскія сілавікі заявілі, быццам падчас ператрусу знайшлі ў Піскунова зброю і боепрыпасы: электрадэтанатары, двухкілаграмовы зарад на аснове гексагена, наган, самаробны пісталет-кулямёт і паўтары сотні розных патронаў.

Таксама паведамляецца, што падчас следства Піскуноў заявіў, нібыта СБУ даручыла яму падарваць чыгунку ў раёне Мекензіевых гор пад Севастопалем. Зрабіць гэта ён не паспеў.

На судзе Піскуноў прызнаў віну і заявіў, што куратары СБУ пагражалі жыццю і здароўю яго дзяцей, якія знаходзяцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі