Беларусы адмаўляюцца ад турыстычных паездак у Парыж і нават у Прагу
Беларусы адмаўляюцца ад турыстычных паездак у шэраг краін ЕС. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў дырэктар буйной мінскай туркампаніі Уладзімір Макоўскі. Паводле яго слоў, у снежні адбылося рэзкае скарачэнне колькасці груп з Беларусі ў Парыж, Брусель, Амстэрдам і Прагу. Акрамя эканамічных прычын, людзі заклапочаны пытаннямі бяспекі.
Як вядома, у Парыжы адбыліся тэракты са шматлікімі ахвярамі. Тэрарыстаў шукаюць і затрымліваюць не толькі ў Францыі, але і ў Бельгіі, Нямеччыне і іншых краінах ЕС.
Макоўскі кажа, што спачатку было шмат заявак у Парыж. Былі сфармаваныя 4 групы па 40 чалавек, але ў выніку паехала ў Францыю толькі адна з іх. На Новы год туды паедзе яшчэ адна група (летась было 6). Аналагічная сітуацыя назіраецца і ў іншых сталічных турыстычных кампаніях. Людзі баяцца пагрозы тэрактаў, якая існуе "ў любым месцы ЕС".
Фота: Fotolia